БЕЛ Ł РУС

У Мінску судзяць выкладчыц універсітэтаў і загадчыцу студэнцкага інтэрната за ўдзел у дэманстрацыях

27.10.2023 / 10:17

Nashaniva.com

Суд Фрунзенскага раёна пачаў разгляд крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 КК, заведзенай на выкладчыц універсітэта Наталлю Сівіцкую, Надзею Старавойтаву і загадчыцу студэнцкага інтэрната Алену Драбудзька. Іх вінавацяць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе і падпісцы на «дэструктыўныя» каналы.

Надзея Старавойтава, Наталля Сівіцкая і Алена Драбудзька

Палітзняволеная Наталля Сівіцкая да затрымання працавала дацэнткай кафедры беларускай і рускай моў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, кандыдат філалагічных навук. У відэа ў праўладных каналах яна кажа, што ўдзельнічала ў пратэстах.

Надзея Старавойтава — выкладчыца беларускай мовы, кандыдатка філалагічных навук і дацэнтка кафедры беларускай і рускай моў. Надзею затрымалі 23 ліпеня. У відэа яна кажа, што наведвала мітынгі ў 2020 годзе, падчас якіх выходзіла на дарогу, нібыта зарэгістравалася ў плане «Перамога» і была падпісаная на «дэструктыўныя» каналы.

Алену Драбудзька затрымалі на пачатку жніўня. Яна працавала загадчыцай інтэрната № 4 БДЭУ.

Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што жанчына «падбухторвала студэнтаў да ўдзелу ў парушэнні закона ў 2020 годзе і агітавала супраць улады да гэтага часу». На відэа затрыманая кажа, што ўдзельнічала ў адной з мірных акцый пратэсту ў 2020-м годзе.

Справу прызначана разглядаць суддзя Алена Бушава.

Чытайце таксама:

У Шклове вынеслі прысуд Дзянісу Хахлову. Яго Расія раней выдала Беларусі

«Яна выглядае кепска і кажа, што можа не дацягнуць да вызвалення». Родныя змаглі сустрэцца з Палінай Шарэндай-Панасюк

Андрэй Пачобут знаходзіцца ў ШІЗА і не атрымлівае неабходных лекаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула