БЕЛ Ł РУС

«Людзі, не глядзіце гэта!». Спявачка Цыганова заявіла, што яе скандальнае інтэрв'ю Дудзю зрабіла нейрасетка

28.10.2023 / 17:10

Nashaniva.com

Учора на канале Юрыя Дудзя выйшла гутарка з расійскай спявачкай і яе мужам, якія падтрымліваюць вайну ва Украіне. Аднак пасля ў тэлеграм-канале яна пачала ўсё абвяргаць, нават сам факт размовы з журналістам.

Цыганова апублікавала дзве часткі інтэрв'ю, але парадаксальна папрасіла падпісчыкаў не глядзець іх.

«Эфір у Юрыя Дудзя: «Віка і Вадзім Цыгановы, якія падтрымліваюць войска Расіі». Частка 1. P.S. Людзі, не глядзіце гэта! Гэта ўсё зроблена нейрасеткай, пазней даведаецеся», — заявіла Цыганова.

Праз некалькі хвілін артыстка размясціла другую частку відэа, суправадзіўшы яго падобнай па сэнсе фразай: «Гэта праўда не мы, нейрасетка і тэхналогіі deepfake…».

Кароткі пераказ інтэрв'ю можна прачытаць па спасылцы:

«Усё ідзе згодна з планам Далеса». Расійская спявачка Віка Цыганова з мужам прыйшлі да Дудзя і выклалі свае тэорыі 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула