Ізраіль адмаўляецца ад Starlink пасля заяў Маска
Міністр сувязі Ізраіля Шлома Кары абвясціў, што яго офіс вырашыў разарваць усе сувязі са Starlink з-за заяваў Ілана Маска, які паабяцаў спадарожнікавую сувязь міжнародным арганізацыям у сектары Газа.
Фота з X Шлома Кары.
«ХАМАС выкарыстоўвае ўсё для тэрарыстычнай дзейнасці. У гэтым няма сумневаў, мы гэта ведаем, Маск гэта ведае», — напісаў ён у сацсетцы X (былы Twitter).
Міністр параіў Маску зрабіць вызваленне закладнікаў умовай для прадастаўлення Starlink.
У Мінсувязі Ізраіля 17 кастрычніка паведамілі, што абмеркавалі са SpaceX магчымасць выкарыстання спадарожнікавага інтэрнэту Starlink.