БЕЛ Ł РУС

У Мінску грамадскі транспарт атрымае прыярытэт на скрыжаваннях

30.10.2023 / 8:43

Nashaniva.com

У сталіцы робяцца захады для паскарэння руху грамадскага транспарту па маршрутах. Пра гэта распавёў генеральны дырэктар «Мінсктранса» Алег Дзюбенка, пішуць «Мінск-Навіны».

Фота: «Наша Ніва»

Гараджане пацікавіліся, ці ёсць магчымасць паскорыць рух грамадскага транспарту ў сталіцы.

— Наша агульная мэта з гарадскімі ўладамі і дарожнымі службамі, каб грамадскі транспарт хадзіў хутчэй. Сёння для гэтага рэгулюецца праца святлафораў і транспартныя плыні. У найбліжэйшы час мы пачнём выпрабоўваць праграмы для прадстаўлення прыярытэту праезду грамадскаму транспарту праз святлафоры. Сёлета маюць намер пачаць іх тэставанне на трамвайных маршрутах, — растлумачыў А. Дзюбенка.

Акрамя таго, многія гараджане папрасілі дадаць новыя прыпынкі ў некаторыя маршруты.

— Змены маршрутаў звязаныя з вывучэннем пасажырапатоку. Усім гараджанам забяспечыць рух па горадзе без перасадак проста немагчыма, — адказаў А. Дзюбенка. — Але з увядзеннем адзінага праязнога пасажырам з гледзішча фінансаў выгадна выконваць перасадкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула