БЕЛ Ł РУС

Кітай расказаў, колькі плаціць за беларускі калій. Лічба ўражвае

30.10.2023 / 9:16

Nashaniva.com

Галоўнае мытнае ўпраўленне КНР абнавіла даныя пра імпарт калійных угнаенняў. Статыстыка сведчыць, што Беларусь выступае ключавым пастаўшчыком калію на кітайскі рынак, піша Myfin.by. 

Паводле інфармацыі кітайскага боку, у студзені — верасні 2023 года сукупны аб'ём імпарту КНР па таварнай пазіцыі «Угнаенні мінеральныя або хімічныя, калійныя» склаў $3,62 млрд (папярэднія даныя).

Для параўнання: у студзені — верасні мінулага года кошт імпарту складаў $3,25 млрд, а за такі ж перыяд 2021 года — $1,50 млрд.

Галоўным пастаўшчыком калійных угнаенняў на кітайскі рынак выступае Беларусь. Па выніках дзевяці месяцаў 2023 года Кітай заплаціў за імпарт беларускага калію каля $1,25 млрд (+$505 млн да ўзроўню студзеня — верасня 2022 года).

Акрамя Беларусі, у тройку лідараў увайшлі Расійская Федэрацыя ($740,0 млн) і Канада ($537,5 млн). 

У дастаткова вялікіх аб'ёмах імпарт калійных угнаенняў таксама ажыццяўляўся з такіх краін, як:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула