БЕЛ Ł РУС

Кадэбіст — пасол Беларусі ў Карэі заняў першае месца ў экстрэмальным забегу з перашкодамі

30.10.2023 / 12:45

Nashaniva.com

Амбасадар Беларусі ў Карэі Андрэй Чарнецкі ўзяў удзел у спаборніцтвах па экстрэмальным бегу з перашкодамі і заняў першае месца ў сваёй узроставай катэгорыі на дзвюх дыстанцыях. Пра гэта піша прэс-служба МЗС.

Андрэй Чарнецкі з медалямі. Фота: МЗС Беларусі

«Наш амбасадар у Карэі заняў першае месца на дыстанцыях 10 км і 21 км у сваёй узроставай групе ў міжнародных спаборніцтвах па экстрэмальным бегу з перашкодамі», — паведамляе прэс-служба.

Хто яшчэ ўдзельнічаў у спаборніцтвах, не паведамляецца. 

Андрэю Чарнецкаму 55 гадоў. Амбасадарам у Карэі яго прызначылі з кастрычніка 2021 года. Да гэтага ў 1997—2001 гадах ён праходзіў службу ў органах дзяржбяспекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула