«Мілы напамін». У інтэрнэт-крамах прадаюць елачныя цацкі ў выглядзе сцягоў — чырвона-зялёнага і расійскага
Інтэрнэт-крама Oz.by прадае незвычайную цацку для ялінкі. Назва — «Сцяг Рэспублікі Беларусь».
Скрыншот з сайта oz.by
А вось як выглядае апісанне тавару: «Чароўная елачная цацка стане выдатным упрыгожаннем навагодняй ялінкі. Паслужыць цудоўным сувенірам і мілым напамінам аб чарадзейным свяце».
Каштуе такая цацка 22 рублі 10 капеек.
Вытворца — беларускае прадпрыемства «Грай» (назва паходзіць ад скарочанай фразы «Ганаруся Рэчамі АЙчыны»). У мінулыя гады прадпрыемства вырабляла цацкі як з малюнкамі ў колерах афіцыйнага сцяга, так і з нацыянальным арнаментам і беларускімі сімваламі.
Зараз у беларускіх крамах можна пабачыць таксама цацкі для ўпрыгожвання ялінкі з гербам Беларусі. Дарэчы, на маркетплэйсе Wildberries таксама можна знайсці прадукцыю «Грай» — але гэта ўжо сцяг Расійскай Федэрацыі. Каштуе ён 20 рублёў 85 капеек.
Скрыншот з маркетплэйса Wildberries
Пазначана, што цацка выканана з полікерамікі і ўручную распісана беларускімі майстрамі-мастакамі. «Навагодняе елачнае ўпрыгажэнне незвычайнай формы стане найлепшым упрыгажэннем вашай навагодняй ялінкі. Яркае спалучэнне колераў, непаўторны дызайн падорыць вам радасныя эмоцыі і пагрузіць у казачную атмасферу навагодняга свята», — так апісваюць цацку-сцяг.
Чытайце таксама: