БЕЛ Ł РУС

«Зачем коверкать русский?» Расійскаму лібералу апякла вока беларуская мова 

31.10.2023 / 22:53

Nashaniva.com

Папулярны расійскі блогер Рустэм Адагамаў, які ўжо дзясятак гадоў жыве ў Празе і выступае з апазіцыйных у дачыненні да Крамля пазіцый, не стрымаўся ад адкрытай дэманстрацыі імперскай пыхі, падставай для чаго стаў пабачаны ім кароткі беларускамоўны тэкст.

Рустэм Адагамаў

Падставай стала, здавалася б, бяскрыўднае кароткае паведамленне на старонцы «Еўрарадыё» ў сацсетцы X (былы твітар): «Хакеісты мінскага «Дынама» перапынілі сваю выйгрышную трохматчавую серыю».

Адагамаў чамусьці не змог прайсці міма гэтага допісу і пракаментаваў яго наступным чынам:

«Какой же смешной белорусский язык. Ну почему Дынама, серыю и трохматчавую? Зачем коверкать русский? Тем более, что на нем говорит вся Республика Беларусь».

какой же смешной белорусский язык. ну почему Дынама, серыю и трохматчавую? зачем коверкать русский? тем более, что на нем говорит вся Республика Беларусь.

— Рустем Адагамов (@adagamov) October 31, 2023

«Хакеісты мінскага «Дынама» перапынілі — ну это же правда смешно выглядит. Вы только не делайте вид, что сами этого не понимаете», — працягнуў Адагамаў.

«Все белорусы говорят на хорошем русском языке, без акцента, без «г» фрикативного и т.п., — даводзіў ён у каментарах. — Не хотят быть русскими, но разговаривают на русском. Это как понимать?»

Натуральна, што рэакцыя іншых падпісчыкаў старонкі была рэзка негатыўная. Падтрымкі расійскі блогер з нібыта ліберальнай рэпутацыяй не знайшоў.

«Вы зараз несяце такую ахінею, што проста смешна. Паказалі сваю поўную неадукаванасць і шчырае глупства. І класіку жанру: расійскі ліберал — таксама імперац», — напісалі яму ў адказ.

«Быў перакананы, што вы больш разумны чалавек, спадар Рустэм. Шчыра здзіўлены і расчараваны», — адрэагаваў іншы карыстальнік.

Чытайце таксама:

«У расейцаў ёсць імперыялістычныя амбіцыі». Фрагмент інтэрв'ю Ціханоўскай, якое абмяркоўвае твітар

Ціханоўская дала інтэрв'ю, ад якога ў расійскай апазіцыі палыхнула. Што здарылася?

«Галоўнае, што шмат беларусаў выказалі словы падтрымкі». Ціханоўская пракаментавала рэакцыю на сваё інтэрв'ю «Новой газете»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула