БЕЛ Ł РУС

Польшча спыніла выдачу гуманітарных віз, адносна якіх хадайнічаў Беларускі дом у Варшаве

1.11.2023 / 0:1

Nashaniva.com

З пачатку 2023 года па хадайніцтве Беларускага дома ў Варшаве 1507 чалавек атрымалі польскія гуманітарныя візы, аднак з верасня гэты працэс спыніўся, паведаміў «Позірку» кіраўнік арганізацыі Алесь Зарэмбюк.

Паводле слоў Алеся Зарэмбюка, раней у выпадку гарантый Беларускага дома ў Варшаве

гуманітарная віза выдавалася пацярпелым ад рэпрэсій беларусам на працягу двух тыдняў — паўтара месяцаў. Аднак з пачатку восені не задаволена аніводнага са 188 хадайніцтваў, пададзеных у Міністэрства замежных спраў Польшчы.

Пасля парламенцкіх выбараў, якія прайшлі ў Польшчы 15 кастрычніка, Беларускі дом у Варшаве, як сцвярджае Зарэмбюк,

атрымаў з МЗС «неафіцыйную інфармацыю» аб тым, што консульскі аддзел ведамства прыпыніў выдачу гуманітарных віз у чаканні «новых рэкамендацый». Гэтыя рэкамендацыі, верагодна, будзе даваць ужо новы польскі ўрад.

Зарэмбюк падкрэсліў, што Беларускі дом спрыяў у атрыманні візаў, зыходзячы з выразных крытэрыяў:

«Мы дапамагалі толькі пацярпелым ад рэпрэсій, чальцам іх сем’яў або тым, каму небяспечна знаходзіцца ў Беларусі. Гэта патрабавалася даказаць, падаўшы альбо дакументы, якія пацвярджаюць факт рэпрэсій, альбо фота заяўніка з пратэстаў, альбо дзве рэкамендацыі ад вядомых людзей, якія маглі б апісаць праблему і гарантаваць факты рэпрэсій.

Усяго ў 2023 годзе да нас звярнуліся 2642 чалавекі з адпаведным хадайніцтвам. Такім чынам, больш за тысячу чалавек не змаглі даказаць пагрозу з боку беларускіх уладаў або факт рэпрэсій».

Цяпер, дадаў Зарэмбюк, беларусам, якія маюць патрэбу ў гуманітарных польскіх візах, можна рэкамендаваць адно — чакаць.

Чытайце таксама:

Камітэт сейма Літвы па бяспецы выказаўся супраць павелічэння для беларусаў тэрміну дзеяння гуманітарных ДНЖ

Змяняюцца правілы атрымання некаторых польскіх віз

Чаму маглі затрымаць беларусаў, якія прыйшлі атрымліваць польскія візы? 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула