Брытанскі слоўнік Collins назваў слова года
1.11.2023 / 10:59
Штучны інтэлект (AI, artificial intelligence) стаў словам года паводле версіі брытанскага слоўніка Collins. Складальнікі слоўніка патлумачылі такі выбар тым, што ШІ лічыцца «наступнай вялікай тэхналагічнай рэвалюцыяй, хутка развіваецца, і пра яго шмат кажуць у 2023», піша РБК.
Штучны інтэлект дабраўся да беларускага тэлебачання. Прагноз надвор'я там чытае «Багдан Завіруха»
У шорт-ліст таксама патрапілі словы de-influencing (калі інфлюенсеры настройваюць аўдыторыю пазбягаць пэўных тавараў), debanking (спроба банка закрыць ваш рахунак без тлумачэння), greedflation (калі бізнэс пад падставай інфляцыі павышае цэны і павялічвае свае прыбыткі), nepo baby (дзіця знакамітых бацькоў, якое робіць поспехі ў кар'еры), canon event (падзея, якая паўплывала на фарміраванне характару або асобы чалавека) і іншыя.
Чытайце таксама:
Новая функцыя Google дазволіць лягчэй правяраць аўтэнтычнасць і крыніцы выяў у інтэрнэце
Галубы, як высветлілася, не дурнейшыя за штучны інтэлект — даследаванне
Рэдагаванне выяў з дапамогай генератыўнага ШІ прыходзіць у Instagram