БЕЛ Ł РУС

Снегапад cпаралізаваў Варшаву. У пятніцу ён дойдзе да Менску

17.12.2009 / 14:54

Сяргей Гезгала

Трамваі спыніліся. Вуліцы ператварыліся ў суцэльныя заторы.

Трамваі спыніліся. Вуліцы ператварыліся ў суцэльныя заторы. Інтэнсіўнасць завірухі такая, што дарожныя службы не даюць рады расчыстцы. Так выглядала ў чацвер Варшава.

Хваля снегападаў дасягнула Горадні і Берасця ў чацвер. Да Менску яна дабярэцца ў пятніцу.

Снег мае ісці два-тры дні. Інтэнсіўнасць яго будзе розніцца ў розных рэгіёнах. Пасля на пару дзён выясніцца. Але пад першыя Каляды наплыве новая хваля мяцеліц. Праўда, тады мароз, як чакаецца, будзе ніжэйшы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула