БЕЛ Ł РУС

Расійская ракета прыляцела ў месца, дзе ўзнагароджвалі ўкраінскіх вайскоўцаў. Загінулі больш за 20 чалавек

5.11.2023 / 12:33

Nashaniva.com

Удар быў нанесены 3 лістапада падчас цырымоніі ўзнагароджання ў Запарожскай вобласці.

Фота: Украінская праўда

Расійская войскі 3 лістапада нанеслі ўдар ракетай «Іскандэр М» па ўкраінскіх вайскоўцах з 128-й асобнай горна-штурмавой брыгады ў Запарожскай вобласці. Ракета ўдарыла падчас цырымоніі ўзнагароджання ў гонар Дня артылерыі ў адным з прыфрантавых населеных пунктаў Запарожскай вобласці, піша «Украінская праўда».

Паводле паведамленняў СМІ, маглі загінуць больш за 20 вайскоўцаў.

5 лістапада кіраўнік вобласці Віктар Мыкіта абвясціў трохдзённую жалобу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула