БЕЛ Ł РУС

Новая атака на цэнтр Адэсы. Пацярпеў мастацкі музей

6.11.2023 / 8:19

Nashaniva.com

Ноччу 6 лістапада Расія атакавала Адэсу рознымі тыпамі ракет і ўдарнымі дронамі.

Як паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Алег Кіпер, ёсць ракетныя пападанні па цэнтральнай частцы горада і ў прамысловы будынак, які не выкарыстоўваўся.

У паветраных сілах заявілі, што выкарыстоўваліся ракеты «Онікс» і «Іскандэр-М».

Выбуховай хваляй пашкодзіла некалькі шматпавярховых жылых дамоў і Нацыянальны мастацкі музей у зоне сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Ударнымі дронамі «Шахед» была атакаваная прыпартавая інфраструктура. Па папярэдніх звестках, як мінімум 15 беспілотнікаў збілі сілы СПА. Ёсць пападанні, якімі пашкоджаныя складскія памяшканні, разгрузачная тэхніка, грузавікі з зернем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула