БЕЛ Ł РУС

Ва УСУ назвалі колькасць вайскоўцаў, якія загінулі ў Запарожскай вобласці падчас узнагароджвання

6.11.2023 / 13:19

Nashaniva.com

128-я асобная горна-штурмавая брыгада УСУ пацвердзіла гібель 19 вайскоўцаў у выніку расійскага ракетнага ўдару па Запарожскай вобласці 3 лістапада.

У паведамленні брыгады гаворыцца, што цяпер праводзіцца праверка ўсіх абставінаў трагедыі і што за загінулых будзе помста ў 100-кратным памеры.

Пра расійскі ўдар стала вядома 5 лістапада. У прэс-службе УСУ заявілі, што 3 лістапада быў нанесены ўдар ракетай «Іскандэр-М» па вайскоўцах з 128-й брыгады. 

Па звестках СМІ, гэта здарылася падчас цырымоніі ўзнагароджвання ў гонар Дня артылерыі недалёка ад лініі фронту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула