У Сцепанакерце (Ханкендзі) адбыўся азербайджанскі вайсковы парад
Гэта здарылася ўпершыню — раней сёлета пасля разгрому арміі Арцаха ў двухдзённай вайне армяне пакінулі Нагорны Карабах.
На парадзе прысутнічаў азербайджанскі аўтакрат Ільхам Аліеў, а таксама ягоная жонка Мехрыбан, якая займае пасаду віцэ-прэзідэнткі краіны, і сын Гейдар, названы ў гонар дзеда, які ўзначальваў краіну перад Ільхамам.