БЕЛ Ł РУС

Былога падпалкоўніка КДБ Аляксея Храловіча перавялі на турэмны рэжым

9.11.2023 / 9:41

Nashaniva.com

Суд па замене рэжыму ўтрымання прайшоў 24 кастрычніка.

Аляксей Храловіч. Скрыншот АНТ

Аляксей — былы падпалкоўнік КДБ. У Мінскім гарадскім судзе 30 сакавіка 2022 года яго асудзілі да 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу 500 базавых велічыняў (на той час 16 000 рублёў) па ч. 2 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Таксама ён пазбаўлены вайсковага звання «падпалкоўнік». Пад вартай да суда ён утрымліваўся каля года, нагадвае «Вясна».

Згодна з інфармацыяй, агучанай у фільме на дзяржтэлебачанні, Храловіч меў дачыненне да перадачы Сцяпану Пуцілу ў лістападзе 2020 аўдыя размоваў прэс-сакратаркі Лукашэнкі Наталлі Эйсмант з рознымі службовымі асобамі. Менавіта ў гэтых запісах вялася размова пра абставіны гібелі Рамана Бандарэнкі.

Па інфармацыі праваабаронцаў, 24 кастрычніка ў Наваполацку адбыўся суд па замене Аляксею рэжыму ўтрымання. Па рашэнні суддзі Таццяны Хрыпач палітвязня перавялі на турэмны рэжым.

Падтрымайце палітвязня: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А.

Чытайце таксама:

Стрыечны брат Латушкі і былы кадэбэшнік, які зліў размовы Эйсмант. Хто сядзіць у адной калоніі з Бабарыкам

Справа фігурантаў фільма «Манкурты» дайшла да суда

Былога падпалкоўніка КДБ Аляксея Храловіча асудзілі да 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула