Расійскія дэсантныя караблі ў Крыме, якія атакавалі ўкраінцы, «пайшлі на дно» — ГУР
У паведамленні Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны сцвярджаецца, што малыя дэсантныя караблі Чарнаморскага флоту РФ былі знішчаны.
У ведамстве заявілі, што ўкраінскія надводныя дроны знішчылі карабель праекта 1176 «Акула», а таксама карабель праекта 11770 «Сарна».
«У выніку атакі абодва судны расейцаў пайшлі на дно: «Акула»—адразу, «Сарна» — яшчэ беспаспяхова падужалася за жывучасць, але таксама затанула», — заявілі ў ГУР.
Дэсантныя караблі, паводле папярэдняга паведамлення ўкраінскай выведкі, былі атакаваныя ў ноч на 10 лістапада. У ГУР заявілі, што на іх знаходзіўся экіпаж і была загружаная браняваная тэхніка, у тым ліку БТР-82.