Нетаньяху адказаў Макрону: У гібелі жыхароў сектара Газа вінаваты ХАМАС
11.11.2023 / 7:58
Прэм'ер-міністр заявіў, што сусветная супольнасць павінна асуджаць ХАМАС, а не Ізраіль.
Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху адказаў на словы французскага лідара Эмануэля Макрона, якія заклікаў Ізраіль «спыніць забіваць малых, жанчын і старых», піша Бі-бі-сі.
Нетаньяху заявіў, што сусветная супольнасць павінна асуджаць ХАМАС, а не Ізраіль. На рух ХАМАС ён усклаў і ўсю адказнасць за смерці цывільнага насельніцтва сектара Газа падчас цяперашняга супрацьстаяння з Ізраілем.
Біньямін Нетаньяху. Фота: Abir Sultan / Pool Photo via AP
Армія Ізраіля, паводле яго слоў, стараецца перамяшчаць грамадзянскае насельніцтва з раёнаў, дзе вядуцца баі, тады як ХАМАС выкарыстоўвае іх у якасці «жывога шчыта». Пра тое, што падобныя выпадкі маюць месца, раней на гэтым тыдні казаў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.
Нетаньяху ў сваёй заяве прыгразіў, што «злачынствы ХАМАС у Газе» неўзабаве могуць паўтарыцца ў Парыжы, Нью-Ёрку і па ўсім свеце.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон раней заклікаў Ізраіль спыніць бамбёжкі сектара Газа, але запэўніў, што Парыж катэгарычна асуджае тэракты, учыненыя ХАМАС.
Чытайце таксама:
Францыя знайшла расійскі след у графіці з зоркамі Давіда ў раёнах Парыжа. Што вядома