БЕЛ Ł РУС

У Хойніках урачыста адкрылі маршрутку

11.11.2023 / 20:23

Nashaniva.com

«Новы, камфортны, 16-мясцовы! І ён — у Хойніках!» — радасна рапартуе раёнка пра новы мікрааўтобус.

Фота тут і далей: «Хойніцкія навіны»

Ключы ад мікрааўтобуса, які будзе выконваць рэйсы па прыгарадзе, перададуць кіроўцу Алегу Давідовічу, пішуць «Хойніцкія навіны».

У цырымоніі ўручэння ключоў удзельнічалі дэпутат райсавета дэпутатаў Галіна Бондар, першы намеснік дырэктара аўтобуснага парка № 6 Віталь Атаманчук.

З грашыма на маршрутку дапамог Гомельскі аблвыканкам і «Гомельаблаўтатранс».

Падобныя мікрааўтобусы таксама ёсць у аўтапарках Добруша і Брагіна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула