БЕЛ Ł РУС

ЦАХАЛ заявіў, што ХАМАС адступіў з поўначы Газы і можа вызваліць закладнікаў

14.11.2023 / 8:59

Nashaniva.com

Паведамляецца, што Ізраіль і ХАМАС блізкія да заключэння здзелкі аб вызваленні ізраільскіх жанчын і дзяцей, якія знаходзяцца ў закладніках, у абмен на палесцінскіх жанчын і дзяцей, якія ўтрымліваюцца ў ізраільскіх турмах.

Ізраільскія сацсеткі апублікавалі фатаграфію вайскоўцаў ЦАХАЛ ў палестынскім Заканадаўчым савеце ў Газе

Прэс-служба ЦАХАЛ (Армія абароны Ізраіля) заявіла, што ХАМАС адступіў з поўначы Газы.

Учора паведамлялася, што ХАМАС страціў кантроль над Газай: баевікі бягуць на поўдзень сектара, а мірныя жыхары «рабуюць пустыя вайсковыя базы» групоўкі, заяўляў міністр абароны Ізраіля Ёаў Галант.

Таксама паведамляецца, што Ізраіль і ХАМАС блізкія да заключэння здзелкі аб вызваленні ізраільскіх жанчын і дзяцей, якія знаходзяцца ў закладніках, у абмен на палесцінскіх жанчын і дзяцей, якія ўтрымліваюцца ў ізраільскіх турмах, паведаміў высокапастаўлены ізраільскі чыноўнік, піша РБК.

Ён адзначыў, што пагадненне можа быць абвешчана на працягу некалькіх дзён, калі канчатковыя дэталі будуць вырашаныя. «Агульны план угоды зразумелы», — сказаў ён.

Папярэдняе пагадненне прадугледжвае вызваленне ізраільскіх жанчын і дзяцей групамі адначасова з палесцінскімі жанчынамі і маладымі людзьмі, якія ўтрымліваюцца ў ізраільскіх турмах.

Ізраіль хоча вызваліць усе 100 жанчын і дзяцей, якія трапілі ў палон, аднак першапачатковая колькасць вызваленых, імаверна, будзе меншая.

Чытайце таксама:

ХАМАС страціў кантроль над поўначчу сектара Газа — Нетаньяху

Аль-Арабія: ХАМАС адпусціць сто закладнікаў у абмен на вызваленне палесцінскіх жанчын і непаўналетніх з ліку зняволеных

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула