БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Оршы мужчына памёр на тратуары

15.11.2023 / 16:20

Nashaniva.com

У Оршы мужчына ляжаў на тратуары, і на гэта звярнулі ўвагу прахожыя. Медыкі, якія прыбылі на месца, канстатавалі яго смерць, паведамілі ў Дзяржкамітэце судовых экспертыз (ДКСЭ).

Аператыўнікі следчай групы, якая прыбыла на месца следам за хуткай, агледзелі цела, але ніякіх дакументаў пры ім не знайшлі.

Асобу памерлага неўзабавае вызначылі супрацоўнікі Дзяржкамітэта судовых экспертыз па адбітках пальцаў. Ім аказаўся 46-гадовы жыхар Аршанскага раёна. Дакладная прычына смерці мужчыны будзе ўстаноўлена падчас судова-медыцынскай экспертызы.

Чытайце таксама:

Паліцыя Нідэрландаў затрымала 57-гадовага беларуса па падазрэнні ў забойстве іншага беларуса

Ідзе збор грошай вяртанне на радзіму цела загінулага ў Рызе Вадзіма Кавалёва

Для вызначэння лёсу адной мінскай бярозкі стварылі цэлую камісію

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула