За ўдзел у пратэстах затрымалі фітнэс-трэнера. Для гэтага спатрэбіліся сем сілавікоў
Мужчына выходзіў на пратэсты ў вобразе «бчб-шатландца».
Аляксандр Якута. Фота: ягоная старонка «Укантакце»
Затрыманаму Аляксандру Якуце 37 гадоў. Ён мінчук, працуе ў фітнэс-цэнтры «Адрэналін» у Малінаўцы. Таксама Аляксандр — сертыфікаваны нутрыцыёлаг (эксперт па здаровым харчаванні). Цікавіцца гісторыяй, а таксама любіць ездзіць на матацыкле.
Яго затрымалі праз тое, што ён засвяціўся на фота з пратэстаў у вобразе «бчб-шатландца» на праезнай частцы. Каб затрымаць Аляксандра, лукашэнкаўцы ўзялі з сабой мінімум сем сілавікоў.
На фота відаць тры ўзброеныя сілавікі, якія ўваходзяць у дзверы, двое стаяць у левым куце, яшчэ адзін «круціць» Аляксандра, а адзін здымае. Фота: тэлеграм-канал ГУБАЗіК
На відэа бачна, што Аляксандра затрымалі на выхадзе з кватэры. Ён не супраціўляецца, і яго «круціць» адзін няўзброены міліцыянт. Астатнія ў поўным абмундзіраванні пад эпічную музыку забягаюць у пустую кватэру мужчыны.
Чытайце таксама:
Распазнаванне твараў: што гэта такое, як яно працуе і якія здольнасці беларускіх сілавікоў
Як надзейна вычысціць фоты з вашых смартфонаў — падрабязны гайд