БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская выступіла на найбуйнейшай тэхнаканферэнцыі Web Summit. Яна распавяла пра беларускія «Гаюн» і «Голас»

16.11.2023 / 12:27

Nashaniva.com

На адной з самых уплывовых тэхналагічных канферэнцый Еўропы, дзе Ціханоўская выступіла на запрашэнне прэмʼер-міністра Партугаліі, яна распавяла пра ролю тэхналогіяў у беларускім супраціве.

Святлана Ціханоўская выступіла на найбуйнейшай тэхналагічнай канферэнцыі ў Еўропе Web Summit у Партугаліі. Фота: офіс палітыка

У якасці прыкладаў Ціханоўская прывяла платформу «Голас» і платформы для краўдфандынгу, а таксама «Беларускі гаюн», «Новую Беларусь» ды іншых. 

Ціханоўская заклікала тэхналагічныя кампаніі аказваць падтрымку беларускім незалежным медыя, блогерам і журналістам.

Святлана Ціханоўская выступіла на найбуйнейшай тэхналагічнай канферэнцыі ў Еўропе Web Summit у Партугаліі. Фота: офіс палітыка

Асобна дэмакратычная лідарка заклікала ўдзельнікаў падтрымліваць Украіну для яе перамогі ў вайне. Яна лічыць, што гэтая перамога можа даць шанец і на перамены ў Беларусі, паведамляе штаб палітыка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула