БЕЛ Ł РУС

У Мазыры затрыманы праваабаронца Уладзімір Целяпун

16.11.2023 / 14:40

Nashaniva.com

Прычыны і абставіны затрымання Уладзіміра невядомыя. Цяпер ён знаходзіцца ў ІЧУ, паведамляюць праваабаронцы. 

Крыніца распавяла «Гомельскай Вясне», што ўчора мужчына планаваў ісці на прыём да суддзі Канстытуцыйнага суда ў Мазырскім выканкаме. Але на сустрэчы так і не з'явіўся і на сувязь увечары не выходзіў.

Уладзімір — ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС і мазырскі праваабаронца, які неаднаразова спазнаваў пераслед з боку сілавікоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула