Аватар: Фіялетавая містыка Джэймса Кэмерана
Яшчэ раз пра новы фільм
Рапярэдняя карціна Кэмерана, «Тытанік», адрадзіла беларускі кінапракат. «Аватар» надасць яму 3D вымярэнне.
Марскі пехацінец Джэк Салі адпраўляецца на планету Пандора, дзе людзі здабываюць каштоўныя мінералы. З дапамогай адмысловага цела, аватара, створанага з ДНК чалавека і мясцовых тубыльцаў герой мусіць увайсці ў давер да племені На’ві. Паміж зямлянамі і пандорцамі выспявае канфлікт: сквапныя карпарацыі прагнуць здабываць мінералы, нягледзячы ні на што. Джэк Салі — ключавая фігура ў гульні.
Карціна Джэймса Кэмерана — трыумф тэхналогій. Рэжысёр колькі гадоў не браўся за здымкі, пакуль кампутарнае мастацтва не дазволіла напоўніцу ўвасобіць задуманае. Ад гэтага пацярпеў сюжэт, які здаецца занадта пралічаным.
Але ў выбітнага галівудскага казачніка — абсалютна завершаны і самадастатковы фантастычны свет.
Сігурні Ўівэр — з аватарам у саколцы Стэнфардскага універсітэту — вельмі пасуе ільвіны нос, а гульня ейнага кампутарнага цела не саступае жывым кадрам з самой актрысай. Акторам чаплялі датчыкі, што адлічбоўвалі іхняе цела.
Фіялетавыя жыхары планеты, светлавыя дрэвы, драпежнікі з мноствам вачэй, паветраныя рэптыліі-коні.
Зрэшты, папярэдняя карціна Кэмерана «Тытанік» — адрадзіла беларускі кінапракат. «Аватар» надасць яму 3D вымярэнне.
Але карціна Кэмерана мае не толькі тэхналагічнае, але і шаманска-экалагічнае значэнне. Вобраз планеты, якой моляцца — і якая абараняе сама сябе — гэта «Салярыс» на новы лад, першабытная паганская вера і сцяг новых экалагічных рухаў.
Хаця сацыяльна-крытычныя моманты небяспечную пантэістычную містыку пераважваюць.
Закіды супраць імперыялістычнае сквапнасці, як заўжды ў Кэмерана, запакаваныя ў супертэхналагічную шматмільённую абгортку ашаламляльнага і найноўшага відовішча ХХІ стагоддзя.