БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Мінска закрыўся пяцізоркавы гатэль

20.11.2023 / 20:9

Nashaniva.com

Мінскі гатэль Crowne Plaza на Кірава, 13 закрыты з 20 лістапада, з'явілася інфармацыя ў яго інстаграме. Прычыны закрыцця не паведамляюцца.

Фота: ihg.com

«Тэрміны аднаўлення працы гатэля на гэты момант невядомыя», — гаворыцца на сайце ўстановы.

Гатэль працаваў у Мінску з 2008 года. Ім кіравала кампанія «Мінск Прынцэс Гатэль», падкантрольная турэцкаму холдынгу «Ірада». Гэтая ж кампанія павінна была ператварыць былы будынак паліграфкамбіната імя Якуба Коласа ў цэнтры Мінска ў яшчэ адзін пяцізоркавы гатэль на 250 нумароў, аднак гэты план не рэалізаваўся, і цяпер на тым месцы робяць шматфункцыянальны комплекс.

Чытайце таксама:

У мінскіх гатэлях на навагоднія святы ўжо зарэзервавалі пераважную большасць нумароў

Як выглядае нумар беларускай гасцініцы за 7 рублёў на суткі

У топ-5 гарадоў, у якія расіяне збіраюцца выпраўляцца на Новы год, тры беларускія

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула