У расійскай Астрахані моладзь масава патруцілася наркотыкамі
У расійскім горадзе Астрахань зафіксавана масавае атручэнне наркатычным рэчывам, меркавана метадонам. Усяго, па розных звестках, пацярпелі 24 ці 25 чалавек, трое загінулі.
Двое мужчын, затрыманых расійскімі сілавікамі па гэтай крымінальнай справе
19 чалавек цяпер шпіталізавалі з атручваннем сінтэтычным наркатычным рэчывам, шэсць з іх — у цяжкім стане, паведамляе рэгіянальнае Міністэрства аховы здароўя. Назва наркатычнага рэчыва афіцыйна не называецца, аднак дасведчаныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што гаворка пра метадон.
Паводле інфармацыі тэлеграм-канала Shot, самай маладой пацярпелай 18 гадоў, найстарэйшаму — 42. Загінулі на гэты момант тры чалавекі — 29-гадовы мужчына і дзве 19-гадовыя дзяўчыны.
Расійскі Следчы камітэт завёў па гэтых фактах крымінальную справу па артыкуле аб незаконным збыце наркатычных рэчываў. Паведамляецца, што па ёй сілавікі затрымалі ў Стаўрапалі траіх падазраваных мужчын, грамадзян краін Сярэдняй Азіі.
Чытайце таксама:
Экс-гульца зборнай Расіі арыштавалі з паўкілаграма наркотыкаў
Літоўца асудзілі да 15 гадоў калоніі за перавоз у Беларусь наркотыкаў
У Славакіі лебедзі не злятаюць з макавых палёў з-за наркатычнага ап'янення