БЕЛ Ł РУС

Справу аб расійскай шпіёнскай сетцы ў Польшчы накіравалі ў суд

22.11.2023 / 14:29

Nashaniva.com

Па ёй праходзяць 16 чалавек, 15 знаходзяцца пад арыштам.

Фота: @StZaryn, Twitter

Люблінскае аддзяленне Дэпартамента арганізаванай злачыннасці і карупцыі Нацыянальнай пракуратуры ў Любліне накіравала ў суд справу аб шпіёнскай сетцы з 16 чалавек, якія працавалі на расійскія спецслужбы, піша Reform.by.

16 замежнікаў абвінавачваюцца ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе і ўдзеле ў замежнай разведвальнай дзейнасці супраць інтарэсаў Польшчы. Абвінавачаным пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Паводле абвінавачання, групы дзейнічала са студзеня 2023 года па сакавік 2023 года ў Бяла-Падляску, Хэлме, Медыку, Пшэмысле, Жэшуве, Варшаве і іншых гарадах Польшчы.

«Абвінавачаныя ажыццяўлялі дзейнасць, у тым ліку па выяўленні крытычна важнай інфраструктуры, уключаючы ваенныя аб'екты і марскія парты. Яны інфармавалі сваіх кліентаў аб выніках сваёй выведкі, за што атрымлівалі ўзнагароду», — гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

15 абвінавачаных знаходзяцца пад арыштам.

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы паведамляе, што акрамя выяўлення аб'ектаў крытычнай інфраструктуры, групы маніторыла і дакументавала пастаўкі ваеннай і гуманітарнай дапамогі ва Украіну, вяла падрыхтоўку да сходу цягнікоў з рэек, а таксама вяла прапагандысцкую дзейнасць, накіраваную на распальванне настрояў супраць украінскага народа з мэтай спыніць дапамогу Польшчы Украіне.

Першыя затрыманні па справе аб шпіёнскай сетцы прайшлі ў сакавіку гэтага года. СМІ паведамлялі, што сярод затрыманых трое беларусаў: Уладзіслаў Пасміцюха, Марыя Мядзведзева, Мікалай Маскаленка. Польская пракуратура Грамадзянства абвінавачаных не паказала.

Чытайце таксама:

Прарасійскіх беларусаў, затрыманых у Польшчы, падазраюць у намеры падрываць цягнікі

Новыя падрабязнасці дзейнасці расійскай шпіёнскай сеткі, раскрытай у Польшчы

Мінск запрасіў сустрэчу з затрыманымі ў Польшчы беларусамі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула