БЕЛ Ł РУС

Сілавікі прымусілі затрыманага мінчука «прызнацца» ва ўдзеле ў стачцы

24.11.2023 / 13:29

Nashaniva.com

У відэа, якое 24 лістапада апублікаваў набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал, затрыманага мужчыну прымусілі «прызнацца» ва ўдзеле ў стачцы Мінскага электратэхнічнага завода.

«Удзельнічаў у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, дзе я блакаваў дарогі. Таксама я знаходзіўся ў незалежным прафсаюзе, стачцы Менскага электратэхнічнага завода, дзе заклікаў людзей да страйку», — вымушана гаворыць на камеру мужчына.

Таксама яго прымусілі «прызнацца», што ён нібыта пісаў негатыўныя каментары «ў бок супрацоўнікаў міліцыі».

Чытайце таксама:

У Магілёве затрымалі трэнера па каратэ

У Карэлічах арыштавалі экскурсавода Юрыя Красоўскага. Для яго гэта ўжо чацвёрты раз

«Прыкметна схуднеў». Палітвязень Сяргей Спарыш прачытаў у калоніі ў арыгінале «Замак» Кафкі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула