БЕЛ Ł РУС

У Расіі замежным агентам прызналі былога прэм'ер-міністра

24.11.2023 / 21:11

Nashaniva.com

Былы прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Касьянаў прызнаны замежным агентам, паведаміў Мінюст суседняй дзяржавы.

Міхаіл Касьянаў. Фота з Вікіпедыі

Міхаіл Касьянаў узначальваў урад Расіі ў 2000-2004 гадах, ён змяніў на гэтай пасадзе Уладзіміра Пуціна.

З 2005 года быў у апазіцыі. З лютага 2022 года з'яўляецца ўдзельнікам антываеннага камітэта Расіі. У чэрвені 2022 года Касьянаў пакінуў Расію.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула