БЕЛ Ł РУС

У Ваўкавыску за нацыянальную сімволіку затрымалі мужчыну

25.11.2023 / 18:14

Nashaniva.com

Відэа з затрыманнем з'явілася на канале гродзенскіх сілавікоў. Асобна падкрэсліваецца, што мужчына з'яўляецца ўраджэнцам Украіны.

Пры гэтым мужчына, якога вінавацяць у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў і распальванні варожасці, мае пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Яго затрыманне адбывалася пры сілавой падтрымцы атрада спецыяльнага прызначэння «Тайфун». На камеру ён кажа, што падставай для затрымання стала апублікаваная ім у Інтэрнэце бчб-сімволіка.

Чытайце таксама:

У Лідзе затрыманні ў лакаматыўным дэпо

Ураджэнца Баранавічаў асудзілі на пяць гадоў за 100 данатаў

«Прагледзелі сотні гігабайтаў відэа». МУС расказала, колькі сілаў і рэсурсаў траціцца на тое, каб знайсці выкрадальніка дзяржсцяга

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула