У Віцебску 10-гадовая дзяўчынка трапіла пад колы двух аўто
Аварыя адбылася сёння днём на віцебскім Маскоўскім праспекце.
Школьніца перабягала дарогу на чырвонае святло. Яе спачатку збіла Audi, пасля дзяўчынку адкінула проста пад колы Volkswagen.
У выніку ДТЗ дзіця шпіталізавалі. Яе жыццю нічога не пагражае, у яе некалькі ўдараў і ранка на носе.
Чытайце таксама:
BMW уляцела ў люксавы буцік у цэнтры Мінска
Зʼявілася відэа ДТЗ у Жлобінскім раёне, дзе загінуў кіроўца расійскага Lexus