БЕЛ Ł РУС

У Мядзельскім раёне жанчына захрасла ў снезе. Прыйшлося выклікаць ратавальнікаў

1.12.2023 / 10:42

Nashaniva.com

Здарэнне з пажылой жанчынай здарылася каля вёскі Халмоўка.

Учора ў 17:58 ратавальнікам патэлефанаваў пажылы мужчына і паведаміў, што яго жонка захрасла ў снезе і не можа ісці, бо сталі ногі. Да месца была накіравана аўтацыстэрна.

Ратавальнікі дапамаглі жанчыне выбрацца са снегу і даставілі яе да дарогі, каб перадаць работнікам хуткай дапамогі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула