БЕЛ Ł РУС

За сённяшнюю раніцу ўжо выратавалі трох рыбакоў. І гэта толькі ў Мінскай вобласці

2.12.2023 / 12:15

Nashaniva.com

Ратавальнікі нагадваюць: выходзіць цяпер на лёд небяспечна для жыцця. Мінімальна бяспечная таўшчыня лёду 7-10 сантыметраў.

Скрыншот відэа МНС

На досвітку ратавальнікам паступіла паведамленне ад відавочцаў здарэння паблізу Навасёлак Пухавіцкага раёна. Падраздзяленні МНС на адлегласці 30 м ад берага (таўшчыня лёду да 5 см) убачылі двух мужчын. Яны былі на паверхні.

Ратавальнікі пры дапамозе лесвіцы-штурмоўкі, круга выратавальніка і вяроўкі дасталі рыбакоў на бераг.

Медыкі даставілі мужчын з папярэднім дыягназам «агульнае пераахаладжэнне» ў бальніцу.

Варта адзначыць, рыбакі знаходзіліся ў выратавальных камізэльках.

Работнікі Асвода выратавалі мужчыну, які праваліўся пад лёд на Смалявіцкім вадасховішчы.

Ратавальнікі нагадваюць: выходзіць цяпер на лёд небяспечна для жыцця. Мінімальна бяспечная таўшчыня лёду 7-10 сантыметраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула