БЕЛ Ł РУС

Работнік «Гомсельмаша» скончыў жыццё самагубствам на працы — Флагшток

3.12.2023 / 23:6

Nashaniva.com

Телеграм-канал «Рэальная Беларусь» паведаміў, што 29 лістапада загінуў работнік Арцём Сідарок. Пра факт самагубства на працоўным месца прадпрыемства змаўчала.

Будынак заводакіраўніцтва ААТ «ВА Гомсельмаш»

«Хлопца таго, відаць, давялі», — удакладняў падпісчык канала.

Арцём Сідарок нарадзіўся ў 1993 годзе, у 2016 годзе скончыў БелДУТ па спецыяльнасці «Неразбуральны кантроль і тэхнічная дыягностыка».

Знаёмыя Арцёма пацвердзілі выданню «Флагшток» інфармацыю пра яго гібель на працы. Пахаванне прайшло ў чацвер 30 лістапада.

Арцём Сідарок на фота 2011 года са старонкі ў сацыяльнай сетцы.

Інфармацыйныя рэсурсы «Гомсельмаша» не паведамлялі пра гібель свайго працаўніка, міліцыя ў зводцы пра здарэнні таксама змаўчала пра гэта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула