БЕЛ Ł РУС

З беларускімі тралейбусамі праблемы ў Расіі: адвальваюцца «рогі»

4.12.2023 / 19:7

Nashaniva.com

Эпідэмія паломак захліснула новыя беларускія тралейбусы ў Екацерынбургу. У мінулыя выходныя як мінімум у дзвюх машын раптам адваліліся штангі токапрыёмнікаў (у народзе іх яшчэ называюць «рагамі»). Праз гэта тралейбусы давялося зняць з маршруту і адправіць у парк, піша мясцовае выданне e1.ru.

 

«Факт паломкі пацвярджаем, — паведамілі ў мясцовым Гартрансе. — Разбіраемся, чаму гэта адбылося».

Крыніца выдання, знаёмая з сітуацыяй, удакладніла, што паломка новых тралейбусаў магла адбыцца з-за дрэнна закручаных шрубаў.

«Іншыя машыны ў той дзень заганялі ў парк, каб працягваць штангі (мацаванні штангаў. — Заўв. рэд.)», — расказаў суразмоўца партала.

У 2023 годзе Екацерынбург упершыню за цэлыя дзесяцігоддзі атрымаў партыю новых электрычных машын. Кожны такі тралейбус абышоўся гораду ў 30 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 330 тысяч даляраў). 

Раней з'яўляліся паведамленні пра нізкую якасць і схільнасць да выхаду з ладу іншых відаў грамадскага транспарту, якія вырабляюцца ў Беларусі.

Чытайце таксама:

У Самары згарэў зусім новы беларускі трамвай

Чаму ў Пецярбургу масава гараць новыя аўтобусы МАЗ? Наступствы санкцый

Беларускія аўтобусы ў Пецярбургу часта гараць, іх выкарыстанне прыпынілі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула