БЕЛ Ł РУС

Бацьку васьмікласніцы, што расстраляла школьнікаў у Бранску, затрымалі

7.12.2023 / 11:22

Nashaniva.com

Цяпер ён на допыце, сілавікі высвятляюць, як у яго дачкі апынулася стрэльба.

Фота: Shot

Затрымалі бацьку Аліны — 53-гадовага Дзмітрыя, паведамляе Shot.

Цяпер ён на допыце, сілавікі высвятляюць, як у яго дачкі аказалася стрэльба і яна змагла параніць пяцярых дзяцей, забіць аднакласніцу і пакончыць з сабой.

Учора ў затрыманага быў дзень народзінаў. Гэтым і магла скарыстацца дачка для падрыхтоўкі да крывавай расправы ў школе, паведамляе Shot.

Здарэнне адбылося сёння ў бранскай гімназіі №5. Вучаніца 8 «А» класа адкрыла агонь падчас урока біялогіі. Яна паднялася на чацвёрты паверх, увайшла ў кабінет, і пачала страляніну. 

Дзяўчынка параніла пяцярых школьнікаў, забіла 13-гадовую аднакласніцу, а потым і сябе. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула