БЕЛ Ł РУС

Беларусь будзе патрабаваць кампенсацый стратаў ад «генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны»

7.12.2023 / 13:1

Nashaniva.com

Рэспубліка Беларусь будзе настойваць на кампенсацыі прычыненай ёй шкоды ў гады Вялікай Айчыннай вайны, заявіў генпракурор Андрэй Швед, піша Sputnik. Як гэта будзе адбывацца, пакуль невядома.

Генеральны пракурор Андрэй Швед, ініцыятар расследавання «генацыду беларускага народа». Фота: тэлеграм-канал Генеральнай пракуратуры Беларусі

«Гэта не наша кампетэнцыя, але Беларусь прапрацоўвае пытанне аб кампенсацыі за страты ў гады Вялікай Айчыннай вайны», — сказаў Швед.

Раней паведамлялася, што цяпер сума палічанай шкоды, якую панесла БССР у гады вайны, паводле разлікаў беларускіх уладаў, — не меншая за 2,3 трыльёны даляраў. 

Сёння старшыня Вярхоўнага суда Беларусі Валянцін Сукала паведаміў, што ўсе крымінальныя справы аб генацыдзе беларускага народа будуць разглядацца ВС у адкрытым фармаце.

Чытайце таксама:

Генпракуратура збіраецца займацца генацыдам яшчэ 5—7 гадоў

Генпракурор Швед патлумачыў, навошта яны хочуць судзіць памерлых нацыстаў

На кніжнай выставе ў Мінску дабіўся трыумфу «Генацыд беларускага народа»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула