«Напэўна, збег з клеткі або з дома гаспадароў». Па гродзенскай прамзоне лётае вялікі папугай
Работнікі аднаго з прадпрыемстваў у гродзенскім мікрараёне Аульс звярнулі ўвагу на яркую птушку, якая размясцілася на дрэве. Падышлі бліжэй і здзівіліся: на галінцы сядзеў і нешта засяроджана еў велізарны папугай, піша Newgrodno.by.
«Злавіць яго не ўдалося. Адкуль ён у нас узяўся і куды потым паляцеў, мы не ведаем. Напэўна, збег з клеткі або з дома гаспадароў», — расказалі відавочцы.
Знялі птушку і на відэа.
Хутчэй за ўсё, гэта папугай ара. Ён родам з Паўднёвай Амерыкі. Кажуць, што такія птушкі добра паддаюцца дрэсіроўцы і нават могуць запомніць і паўтарыць да сотні слоў. Зрэшты, гэты папугай на кантакт з людзьмі не ішоў.
На жаль, наш клімат для гэтых птушак не падыходзіць і на марозе без ежы папугай наўрад ці зможа самастойна выжыць…
Чытайце таксама:
У Беларусь не прапусцілі 800 папугаяў
У Радашковічах адкрыўся самы вялікі ў Беларусі парк папугаяў
У Прыкарпацці размножыліся зялёныя папугаі. Здаецца, хутка яны расселяцца і на поўдні Беларусі