На Мазырскім НПЗ адбыўся пажар
13.12.2023 / 7:56
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведамляе пра ўзгаранне на тэрыторыі нафтаперапрацоўчага завода.
Ілюстрацыйнае фота МНС
«Падраздзяленні МНС працавалі па паведамленні аб узгаранні на тэрыторыі ААТ «Мазырскі НПЗ» у Мазыры-11 [прамзона Міхалкі]. Паводле папярэдняй інфармацыі, ёсць пацярпелы. Падрабязнасці пазней», — гаворыцца ў навіне МНС.