БЕЛ Ł РУС

У Маскве адпілавалі галаву каня Ракасоўскага на гарэльефе «Парад Перамогі»

13.12.2023 / 16:53

Nashaniva.com

Невядомы адпілаваў галаву каня савецкага маршала Канстанціна Ракасоўскага на гарэльефе «Парад Перамогі», які знаходзіцца на Манежнай плошчы ў цэнтры Масквы. Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 12 снежня, зламыснік уцёк з месца здарэння, піша РБК.

Фота: АГН «Масква»

Гарэльеф у памяць аб парадзе Перамогі 24 чэрвеня 1945 года на Краснай плошчы адкрылі на Манежнай плошчы, каля будынка гандлёвага цэнтра «Ахотны рад» у верасні 2023 года. Ініцыятарамі яго стварэння сталі Асамблея народаў Еўразіі і Расійскі саюз ветэранаў.

Адкрыццё помніка 3 верасня было прымеркавана да Дня Перамогі над Японіяй і заканчэння Другой сусветнай вайны. На гарэльефе выяўленыя маршалы Савецкага Саюза Георгій Жукаў і Канстанцін Ракасоўскі. Апошні камандаваў парадам Перамогі 1945 года і быў на кані па мянушцы Полюс.

Чытайце таксама:

Разведка ЗША лічыць, што Расія на вайне ва Украіне страціла 315 тысяч чалавек

Масква дазволіла Мінску не плаціць па крэдытах да 2029 года

Жонку першага прэзідэнта Расіі экстранна шпіталізавалі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула