БЕЛ Ł РУС

Завялі крымінальную справу за абразу памерлага міліцэйскага начальніка са Шчучына

14.12.2023 / 16:53

Nashaniva.com

Па інфармацыі выдання Hrodna Life, сілавікі пачалі затрымліваць людзей за каментары ў сувязі са смерцю намесніка кіраўніка Шчучынскага РАУС падпалкоўніка Сяргея Асавіка. Той памёр на працоўным месцы.

Пакуль праўладныя каналы паведамляюць як мінімум пра аднаго затрыманага. Супрацоўнікі ўпраўлення па Гродзенскай вобласці ГУУБ МУС затрымалі за абразлівыя каментары 42-гадовага мужчыну. Кажуць, што ў яго шэсць судзімасцяў, у тым ліку — за забойства.

Пры гэтым сілавікі адзначылі, што гэта не адзіны падобны каментар.

Пра смерць Сяргея Асавіка стала вядома 29 лістапада. Яму было 42 гады. У Шчучынскім РАУС ён працаваў намеснікам начальніка аддзела — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі.

Вядома, што Асавіку стала дрэнна на працоўным месцы і дактары хуткай дапамогі не змаглі яго выратаваць.

Чытайце таксама:

За падтрымку Украіны і Палка Каліноўскага ў сацсетках затрымалі мінчука

Былога магілёўскага блогера Алеся Сабалеўскага арыштавалі на 10 сутак

«З райвыканкамам у нас заўсёды былі канструктыўныя адносіны». Як стаць «экстрэмісцкім фармаваннем», не пішучы пра палітыку

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула