БЕЛ Ł РУС

Затрымалі дацэнта БДУ Аляксея Семянцова

15.12.2023 / 12:15

Nashaniva.com

Сілавікі прыйшлі да дацэнта кафедры камунікатыўнага дызайну факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ.

Аляксей Семянцоў. Фота: БДУ

У відэа, выкладзеным сілавікам, Семянцоў кажа, што ў 2020 годзе 3 ці 4 разы браў удзел у акцыях, падпісаны на экстрэмісцкі канал. Яго таксама вінавацяць у тым, што сябрам з Расіі «распаўсюджваў фэйкі» пра сітуацыю ў Беларусі, зніклых і забітых на пратэстах.

«Важна адзначыць, што інфармацыя пра парушальніка даслана адказнымі асобамі з БДУ», — дадае ГУБАЗіК.

Семянцову 54 гады. У 1993-м скончыў Акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці дызайнера. Сябра Саюза дызайнераў Беларусі. Ездзіў на стажыроўку ў Барселону. Ва ўніверсітэце працуе больш за 15 гадоў.

У 2011-м атрымліваў падзяку ад Міністэрства культуры, адзначаў яго неаднаразова і БДУ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула