БЕЛ Ł РУС

У сталіцы выставілі на продаж знакавы клуб. Каштуе як аўтамабіль

16.12.2023 / 9:51

Nashaniva.com

Начны клуб «Бруге» на Партызанскім праспекце выставілі на продаж. У аб'яве напісана, што продаж ніяк не звязаны з дзейнасцю клуба. Аб'ява з'явілася на сайце biz4you. Realt.by расказвае, у якую суму абыйдзецца такая купля.

Фота: promoter.by

Вядомы ў Мінску клуб «Бруге» прадаецца за 20 тысяч даляраў. За гэтыя грошы пакупнік атрымае новую юрыдычную асобу (без даўгоў і гісторыі, удакладняе прадавец) і дамову арэнды памяшкання. Таксама ў кошт уваходзіць ліцэнзія на продаж алкаголю, мэбля, абсталяванне кухні і бара і старонка клуба ў Instagram, у якой цяпер 12,2 тысячы падпісчыкаў.

Начны клуб «Бруге» знаходзіцца па адрасе Партызанскі праспект, 6А. гэта за дзесяць хвілінаў хады ад станцыі метро «Пралетарская». Ён працуе з 2015 года, раней на гэтым месцы быў клуб «Піраты».

Раней «Бруге» быў вядомы частымі канцэртамі беларускіх музыкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула