БЕЛ Ł РУС

Папа паабедаў з жабракамі

27.12.2009 / 21:35

Сяргей Гезгала

Гэта першы публічны выхад пантыфіка пасля нападу на яго вар'яткі ў чацвер.

Бенедыкт XVI наведаў сталоўку для бяздомных у Рыме. Гэта першы публічны выхад пантыфіка пасля нападу на яго вар'яткі ў чацвер.

Разам з Папам абедалі 150 бяздомных і жабракоў рознага веку.

«Я тутака, каб сказаць вам, што я блізкі да вас і люблю вас, і што Царква ўсім сэрцам з найубожшымі», – сказаў Папа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула