У Гомелі ад глыбы лёду з даху пацярпела дзяўчына
18 снежня ў Гомелі на праспекце Леніна каля 15:00 глыба лёду абрынулася з даху на тратуар. У выніку моцна пацярпела маладая дзяўчына, піша «Гомель Online». Ёй рассекла галаву.
Фота: Гомель Online / УКантакце
Як расказалі каналу відавочцы, пацярпелая атрымала сурʼёзную чэрапна-мазгавая траўму, страсенне, гематомы. Дзяўчыну адвезлі ў абласную бальніцу, ёй зрабілі аперацыю.
Учора ў Віцебску жанчыну забіла снегам, які ўпаў з даху.
Чытайце таксама:
У выніку пажару на мазырскім НПЗ загінуў чалавек
Адзін беларус загінуў, другі ў цяжкім стане. У Польшчы ў адным месцы сутыкнуліся аж пяць грузавікоў
На трасе ў Дзяржынскім раёне МАЗ урэзаўся ў фуру. Кіроўца грузавіка памёр у бальніцы