БЕЛ Ł РУС

У Варшаве 24-гадовы беларус пагражаў пісталетам. Яго дэпартавалі

19.12.2023 / 15:50

Nashaniva.com

Некалькі дзён таму ў паліцыю паступіла паведамленне, што ў адной з варшаўскіх устаноў кліент размахвае пісталетам.

Фота: facebook.com/PolicjaPL

На месца здарэння прыбылі паліцэйскія патрулі. На лаўцы перад будынкам яны заўважылі мужчыну, які падыходзіў пад апісанне. Яго затрымалі. У заплечніку мужчыны знайшлі газавы пісталет і чатыры патроны да яго, піша reform.by.

Высветлілася, што затрыманы — беларус і знаходзіцца ў Польшчы нелегальна, а ягоны пашпарт быў раней канфіскаваны пракуратурай. Таксама высветлілася, што ён быў п'яны. Маладому чалавеку выставілі абвінавачванне і дэпартавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула