БЕЛ Ł РУС

У Падмаскоўі бацьку чатырох дзяцей забіла ў чарзе ў ваенкамат

21.12.2023 / 11:30

Nashaniva.com

34-гадовы Фёдар Кузьмін памёр сёння раніцай у шпіталі ў Люберцах ад траўмаў, несумяшчальных з жыццём.

Мужчына прыйшоў учора ў ваенкамат, каб стаць на ўлік па месцы рэгістрацыі, піша Mash. 

Там сабралася немалая чарга такіх жа ваеннаабавязаных.

У нейкі момант з даху ўпала некалькі кавалкаў лёду проста на галовы людзям. Траўмы атрымалі чатыры чалавекі. Пасля агляду медыкаў усіх павезлі ў нейрахірургічнае аддзяленне. Двое з пацярпелых былі ў цяжкім стане.

У Фёдара Кузьміна дыягнаставалі разрыў печані і пералом рэбраў — з 6-га па 9-е. Адно з іх праткнула лёгкае, што выклікала моцны крывацёк, і сёння раніцай ён памёр.

Разам з ім у чарзе была жонка, якая таксама атрымала траўмы.

Дома ў пары засталося чацвёра дзяцей — 4, 7, 14 і 16 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула