БЕЛ Ł РУС

Маргарыта Ляўчук запрашае на калядны кватэрнік. Далучыцца можна анлайн

24.12.2023 / 14:18

Nashaniva.com

Маргарыта Ляўчук, Кірыл Кедук, NAVIBAND, KOOB, Сяржук Доўгушаў, гурт мужчынскіх спеваў «Kasary», Пётр Клюеў, Аляксандр Памідораў, Елена ЖелудOk і Георгій Дабро сабраліся разам, каб запісаць калядны альбом.

 Маргарыта Ляўчук і Аляксандр Памідораў

«Разам з выбітнымі беларускімі музыкамі мы стварылі для вас чароўную атмасферу. Прэм’ера 6 новых песень! Сучасныя аранжыроўкі вядомых і традыцыйных песень, аўтарскія творы, круты вайб, жарты і святочны настрой, суперскія вобразы артыстаў — гэта трэба бачыць! Будзьма разам на Каляды, дзе б мы ні былі. Люблю вас!» — так пракаментавала Маргарыта Ляўчук падзею, якую атрымалася зладзіць з неверагоднай камандай.

YouTube-прэм’ера кватэрніка адбудзецца 24 снежня ў 19:00 па мінскім часе. Глядзець тут. 

Слухаць і спампаваць песні з кватэрніка можна тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула