БЕЛ Ł РУС

Як выглядае танец на дзіцячым ранішніку на 6 мільёнаў праглядаў

24.12.2023 / 17:35

Nashaniva.com

Маці з Бабруйска выклала відэа з ранішніка ў дзіцячым садку, якое завірусілася ў тыктоку.

На ім — танец бабы Ягі і хаткі на ножках пад дыскатэчную музыку (сумесь біта і курынага кудахтання).

«Нарадзіць дзіця, каб наведваць такія тусоўкі», — падпісала ролік жанчына.

@gera.prolashes Поздравляю, вы смотрите оригинал.Приношу свои извинения,если кого бесит,я не думала, что он залетит в рек #бобруйск #сад #утренниквдетскомсаду ♬ оригинальный звук - Yana_gera

«Паступіць у пед, каб удзельнічаць у іх», — жартуюць у каментарах.

«Мая нервовая сістэма ў апошнія дні», — дзеліцца хтосьці.

Многія пытаюцца назву трэка, які гучыць на ранішніку.

Відэа бабруйскага ранішніка за тры дні сабрала 6,5 мільёна праглядаў.

«Прыношу свае прабачэнні, калі каго вар'юе, я не думала, што ён заляціць у рэкамендыі», — са смайлікам апраўдваецца маці, якая запісала ролік.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула